Сфінгаліпі́ды — клас складаных ліпідаў.
Структурнымі кампанентамі сфінгаліпідаў з’яўляюцца сфінгазінавыя асновы — сфінгазін, яго аналагі і гамолагі. Сфінгаліпіды пашыраны ў раслінных і жывёльных тканках, асабліва ў нервовых. Маюцца ў мілеінавай абалонцы мякацевых нерваў, мембранах эрытрацытаў, клетак печані, селязёнкі і іншых органаў. Ва ўсіх прыродных сфінгаліпідах сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай кіслаты (напрыклад, стэарынавай). У сфінгаліпідах, у складзе якіх маецца фосфар, першасны гідраксід замяшчаецца астаткам фосфарнай кіслаты (напрыклад, у сфінгаміелінах).
Пры парушэнні абмену сфінгаліпідаў, яны назапашваюцца ў мозгу, печані, селязёнцы і выклікаюць захворванні (сфінгаліпідозы).
Сфінгаліпіды выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях і медыцыне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
А. В. Алесенко, А. Т. Лебедев, И. Н. Курочкин Роль сфинголипидов в сердечно-сосудистых патологиях // Биомедицинская химия, 2018, том 64, вып. 6, с. 487—495.