Лаўлаўга Таўсага (; нар. , Гаваі) — амерыканская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2023 года.

Біяграфія На дарослым чэмпіянаце свету 2019 года, які адбыўся ў Катары, амерыканская спартсменка ўпершыню ў кар’еры кваліфікавалася ў фінал турніру і з вынікам 63,94 метра заняла 12-е месца.

У Юджыне ў 2022 годзе на чэмпіянаце свету Лаўлаўга зноў змагла кваліфікавацца ў фінал, але зноў заняла 12 месца і паказала невысокі вынік — 56,47 метра.

Асабісты рэкорд Таўсагі ў спаборніцтвах складае 69,49 м устаноўлены ў 2023 годзе на чэмпіянаце свету ў Будапешце. У 2023 годзе тут яна стала чэмпіёнкай свету, першай сярод амерыканскіх кідальніц дыска.

Катэгорыя:Лёгкаатлеты ЗША