Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў (, в. Альхоўка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі палітык і мытнік.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995).
Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў в. Альхоўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Працаваў старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, член КПСС.
У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Балатаваўся па Бабініцкай выбарчай акрузе № 154.
З чэрвеня 1993 года да жніўня 2002 года працаваў начальнікам Аршанскай мытні. У верасні 2002 года ў сувязі з рэарганізацыяй Аршанскай мытні прызначаны намеснікам начальніка Віцебскай мытні — начальнікам Аршанскага мытнага паста. 31 жніўня 2009 года выйшаў у адстаўку ў званні саветніка мытнай службы першага ранга.
Памёр 16 сакавіка 2021 года.
Палітычныя погляды Напярэдадні рэферэндума 1995 года ў Беларусі ў газеце «Звязда» разам з 72 дэпутатамі заклікаў да змены дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба Пагоня на абноўлены герб БССР і бела-чырвона-белага сцяга на абноўлены чырвона-зялёны сцяг БССР), а таксама за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.
Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць», ордэн «Знак Пашаны», ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2007 года № 873 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Мытнікі Беларусі