1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» (1-я адшр) — рота беларусаў, якая ўваходзіла ў склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Брала ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласці. У часці ваявалі каля 30 чалавек.

Упершыню пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валерый Сахашчык у чэрвені 2023 г.

У інтэрв’ю інтэрнэт-выданню «Мая краіна Беларусь» добраахвотнік з пазыўным «Рух» паведаміў аб тым, што летам 2024 года падраздзяленне спыніла сваё існаванне.

Структура Па словах Сахашчыка, падраздзяленне складавалася з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні. У роту ўваходзілі былыя байцы палка Каліноўскага, палка «Пагоня» і 2-га інтэрнацыянальнага легіёна.

Рота развівалася ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне і беспілотнікі. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фенікс», які ў канцы вясны атрымаў цяжкое раненне. Новапрызначаны камандзір з’яўляецца былым беларускім спецназаўцам.

Ротай дапамагала шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team.

Узнагароды 8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі. Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.

У кастрычніку 2023 года баец 1-й АДШР з пазыўным «Рыжы» быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полі бою».

Рэакцыя беларускіх уладаў 12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал 1-й АДШР экстрэмісцкім матэрыялам.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны тэлеграм-канал

Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны