Баром Рачэа IV — кароль Камбоджы у пачатку XVII стагоддзя.

Біяграфія Быў другім сынам караля Чэты I і прамым спадчыннікам камбаджыйскага пасаду. Знаходзіўся ў сіямскім палоне, адкуль быў вызвалены ў 1603 годзе пры пасярэдніцтве . Апошні пасля каранацыі Барома Рачэа IV перайшоў у апазіцыю каралеўскай улады, за што быў пакараны ў 1611 годзе.

Новы кароль імкнуўся аднавіць адзінства камбаджыйскіх зямель пад адзінай уладай манарха. Зрэшты, у 1618 годзе пад ціскам Сіяму быў вымушаны адрачыся ад прастола на карысць свайго старэйшага сына Чэты II.

Літаратура

Chroniques Royales du Cambodge de 1417 à 1595. École française d’Extrême Orient, Paris 1988 (фр.) Achille Dauphin-Meunier, Histoire du Cambodge, P.U.F 1968

Катэгорыя:Гісторыя Камбоджы Катэгорыя:Постаці Камбоджы