Баранаўскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Храпаўлянка (прыток ракі Лужаснянка, басейн Заходняй Дзвіны), за 0,1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Канавалава.
Плошча паверхні возера 0,081 км². Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З паўночнага ўсходу ў возера ўпадае рака Зачэрнаўская. У паўднёва-заходняй часты пратокай Баранаўскае злучана з возерам Бутыкі. Там жа побач з возерам пралягае чыгунка.
Літаратура Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі