Гарбі́нье Мугуру́са Бла́нка (; ) — іспанская тэнісістка; пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2016 і Уімблдан-2017), фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2015, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); пераможца аднаго Падагульняючага турніру WTA ў адзіночным разрадзе (2021); пераможца 15 турніраў WTA (з іх дзесяць у адзіночным разрадзе); былая першая ракетка свету ў адзіночным і дзясятая ракетку свету ў парным разрадах.

Біяграфія Гарбінье Мугуруса Бланка нарадзілася ў Каракасе ў сям’і іспанца і венесуэлкі. Прафесійную тэнісную кар’еру яна пачала ў 2012 годзе. Сваю першую перамогу ў турніры WTA яна здабыла ў студзені 2014 года на Moorilla Hobart International, адолеўшы ў фінале Клару Закапалаву.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2014 года Гарбінье дабралася да 4 кола, саступіўшы там Агнешцы Радваньскай з Польшчы. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2014 Мугуруса дасягнула чвэрцьфіналу, дзе прайграла Марыі Шарапавай. Перад тым яна здолела здзейсніць сенсацыю, адолеўшы Серэну Уільямс.

На Уімблдане 2015 Гарбінье дабралася да фіналу, дзе пацярпела найбольшае паражэнне ў гісторыі сустрэчаў з Серэнай Уільямс: 4-6, 4-6.

Сваю другую перамогу на турнірах WTA Мугуруса здабыла на China Open 2015, адолеўшы ў фінале Цімею Бачынскі.

На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2016 Мугуруса здабыла свой першы тытул Вялікага шлема, адолеўшы ў фінале Серэну Уільямс 7-5, 6-4 . Другі мейджор Мугуруса выйграла на Уімблданскім турніры 2017, дзе ў фінале перамагла іншую Уільямс — Вінус 7-5, 6-0.

Па выніках Адкрытага чэмпіянату ЗША 2017 Мугуруса забяспечыла сабе права называцца першай ракеткай свету ў жаночым адзіночным разрадзе, а па выніках усяго сезона WTA прызнала яе тэнісісткай 2017 года.

Мугуруса стала чэмпіёнкай Падагульняючага турніру WTA ў 2021 годзеІспанка Гарбіньє Мугуруса вперше в кар'єрі виграла Підсумковий турнір WTA з тенісу: відео // Суспільне мовлення України (suspilne.media) .

Крыніцы

Спасылкі

Артыкул пра Гарбінье Інтэрв’ю сайту WTA

Катэгорыя:Тэнісісткі Іспаніі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе