Суднамадэ́льны спорт — адзін з тэхнічных відаў спорту, які мае развіццё ў Беларусі.

Развіццё беларускага суднамадэльнага спорту непарыўна звязана з развіццём суднамадэльнага спорту ў СССР. У жніўні 1949 года ў Маскве прайшлі першыя вочныя Усесаюзныя спаборніцтвы спартыўных мадэляў, у якіх прыняла ўдзел зборная каманда БССР. У гэтым жа годзе адбыўся Першы чэмпіянат БССР. З 1950 года зборная каманда БССР — удзельнік чэмпіянатаў СССР. У 1963 годзе былі праведзены Усесаюзныя спаборніцтвы ў Мінску, на воднай станцыі Мінскай марской школы ДТСААФ на Камсамольскім возерыИз истории спорта // Сайт ДТСААФ. У 1976 годзе беларуская каманда заняла 3-е месца на чэмпіянаце СССР у класе самаходных мадэлей і яхт і 4-е месца ў класе скорасцевых кордавых і радыёкіруемых мадэлей.

Ля вытокаў беларускага суднамадэлізму стаялі выдатныя арганізатары-выхавальнікі: Віктар Міхайлавіч Ермакоў (Мінскі гарадскі Палац піянераў), Анатоль Ігнатавіч Паўлаў (Віцебская марская школа), Валянцін Максімавіч Каўтуноў (Рэспубліканская станцыя юных тэхнікаў), Мікалай Аляксандравіч Булыга (Мінская марская школа).

У склад зборнай каманды СССР па суднамадэльным спорце ў розны час уваходзілі і прадстаўнікі Беларускай ССР: Раман Міхайлавіч Шайкоў , Канстанцін Ігаравіч Шчука, Дзмітрый Ігаравічм Шчука, Юрый Віктаравіч Ермакоў, Андрэй Барысавіч Місякоў, Ігар Мікалаевіч Германенка, Дзмітрый Алегавіч Карандашоў, Сяргей Іванавіч Трусевіч, Віталь Мікалаевіч Пучкоўскі і інш.

4 чэрвеня 1992 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана самастойная «Беларуская рэспубліканская Федэрацыя суднамадэльнага спорту», з 1995 года — грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя суднамадэльнага спорту». З 1993 года суднамадэлісты Беларусі, у складзе нацыянальных каманд, рэгулярна ўдзельнічаюць у чэмпіянатах свету і Еўропы, міжнародных спаборніцтвах, якія праводзіць Міжнародная арганізацыя суднамадэлізму і суднамадэльнага спорту (NAVIGA). Пры правядзенні спаборніцтваў па суднамадэльным спорце ўнутры краіны выкарыстоўваюцца правілы спаборніцтваў і спартыўная класіфікацыя мадэляў NAVIGA, дапоўненыя нацыянальнымі правіламі і класамі мадэляўПравила соревнований по судномодельному спорту. Стендовые модели «С».

Вядомы суднамадэліст і трэнер, неаднаразовы пераможца розных спаборніцтваў Дзмітрый Іванавіч Калмыкоў з’яўляецца суддзёй NAVIGA і ў 2015 годзе на Генеральнай Асамблеі NAVIGA быў абраны віцэ-прэзідэнтам гэтай міжнароднай арганізацыі.

Літаратура

Спасылкі Из истории спорта // Сайт ДТСААФ Международная федерация судомодельного спорта, МФСС (ShipModel Sport International Federation, SMSIF) // Сайт Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага гарвыканкама Персанальны сайт Дзмітрыя Калмыкова Посвящая Витебской морской школе // Віцебская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ Чемпионы мира по судомодельному спорту Дмитрий Калмыков и Игнат Ярошенко: Судомоделированием можно заниматься с 1-го класса! // Тэлеканал СТБ

Катэгорыя:Віды спорту ў Беларусі