Обернскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Оберн ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца другім па велічыні ў Алабаме. Гэта адзін з двух флагманскіх дзяржаўных універсітэтаў штата.
Вучэльня была заснавана 1 лютага 1856 года як Усходне-Алабамскі каледж для хлопчыкаў — прыватная гуманітарная школа, звязаная з Метадысцкай епіскапальнай царквой. У 1872 годзе яна была перайменавана ў Алабамскі сельскагаспадарча-механічны каледж. У 1892 годзе ўстанова стала першай чатырохгадовай школай сумеснага навучання прадстаўнікоў абодвух палоў у Алабаме, а ў 1899 годзе была перайменавана ў Алабамскі політэхнічны інстытут, каб адлюстраваць змяненне місіі вучэльні. У 1960 годзе яго назва была зменена на сучасную, каб падкрэсліць разнастайнасць акадэмічных праграм і больш шырокі навучальны план.
Структура Rаледж сельскай гаспадаркі Каледж архітэктуры, дызайну і будаўніцтва Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж лясной гаспадаркі і дзікай прыроды Каледж гуманітарных навук каледж вольных мастацтваў Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Каледж ветэрынарнай медыцыны Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы