Заходне-Алабамскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лівінгстан ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1835 годзе, вучэльня пачыналася як школа для маладых жанчын пры падтрымцы царквы пад назвай Лівінгстанская жаночая акадэмія. Першапачатковы савет папячыцеляў акадэміі быў абраны ў 1836 годзе, і чатыры з сямі членаў савета былі прэсвітарыянамі.
Універсітэт прапануе больш за 60 праграм няпоўнай вышэйшай адукацыі і 10 праграм поўнай вышэйшай адукацыі ў сваіх акадэмічных каледжах, аддзяленнях і школах на ўзроўні бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж вольных мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Аддзел анлайнавых праграм Аддзел тэхналогій Школа медсястрынства Школа аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы