Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Індыяна, штат Пенсільванія.
Агульная характарыстыка Універсітэт знаходзіцца за 89 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга. Ён кіруецца мясцовым Саветам папячыцеляў і саветам кіраўнікоў Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.
Вучэльня мае філіялы ў Панксатоні, Фрыпарце і Манровіле.
Вашынгтонскі штомесячны рэйтынг каледжаў нацыянальных універсітэтаў у 2020 годзе паставіў Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне на 193-е месца сярод 388 вышэйшых навучальных устаноў.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі і камунікацый Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Школа аспірантуры і даследаванняў Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі