Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу (), таксама Іст-Страўдсбергскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Іст-Страўдсберг, штат Пенсільванія.
Гісторыя Вучэльня, што сёння з'яўляецца Пенсільванскім ўніверсітэтам у Іст-Страўдсбергу, была заснавана ў 1893 годзе як прыватная школа для настаўнікаў, а затым вядомая як Іст-Страўдсбергская нармальная школа. Права ўласнасці на вучэльню было перададзена штату Пенсільванія ў 1920 годзе. У 1927 годзе ёй было прадастаўлена права надання ступеняў бакалаўра ў галіне адукацыі і бакалаўра ў галіне медыцынскай адукацыі. Школа тады стала Іст-Страўдсбергскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1960 годзе былі адкрыты дадатковыя навучальныя праграмы, і школа атрымала назву Іст-Страўдсбергскага дзяржаўнага каледжа.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі