Це́льшы С. 80., часам Тэ́льшы, таксама Цяльшэ́й (, ) — горад на паўночным захадзе Літвы, на беразе возера Масціс. Адміністрацыйны цэнтр Цельшыўскага павета. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Горад лічыцца гістарычнай сталіцай Жамойці.
Гісторыя Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цельшы былі сталіцай аднаго з жмудскіх князёў. Першы касцёл у Цельшах (ст.-бел. Тельши) быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павел Сапега заснаваў тут кляштар бернардзінцаў, які быў закрыты расійскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Пад час паўстання 1830 года горад быў адным з цэнтраў дзейнасці паўстанцаў.
З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Антоні Францішак Аўдзевіч (1834—1895) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп віленскі. Раландас Паксас (нар. 1956) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі ў 2003—2004 гадах Вільфрыд Войніч (1865—1930) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча».
Крыніцы
Літаратура
Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
Спасылкі