Ка́тынь, канава Катынь — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ведрыч (басейн Дняпра).

Даўжыня 10,7 км. Плошча вадазбору 33 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі Каравацічы, вусце за 2 км на паўночны захад ад пасёлка Асавок. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Ведрыча Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна