Акруга Харыс () — акруга штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Па дадзеных перапісу 2020 года насельніцтва акругі складала 4731145 чалавек. Такім чынам акруга Харыс займае першае месца па колькасці насельніцтва сярод акруг Тэхаса, а таксама трэцяе сярод усіх акруг ЗША. Акруговы цэнтр — горад Х’юстан, самы вялікі горад штата і чацвёрты па велічыні горад у Злучаных Штатах. Акруга была заснавана ў 1836 годзе.Henson, Margaret Swett (January 25, 2018) [June 15, 2010]. «Harris County». Handbook of Texas (online ed.). Texas State Historical Association. Названа ў гонар , аднаго з ранніх пасяленцаў на тэрыторыі акругі, які заснаваў горад Гарысберг на ў 1826 годзе. Паводле перапісу насельніцтва ад ліпеня 2021 года, насельніцтва акругі Харыс павялічылася да 4728030 чалавек, што складае больш за 16 % насельніцтва Тэхаса.July 1, 2021 U.S. Census Bureau Estimates for Harris County, Texas Акруга Харыс уваходзіць у склад з дзевяццю акругамі, які з’яўляецца пятым па колькасці насельніцтва метрапалітэнскім статыстычным арэалам у Злучаных Штатах.

Катэгорыя:Акругі Тэхаса