WhatsApp — англійскі каламбур, заснаваны на фразе (дасл. «Што новенькага?»), дзе замест «» напісана блізкае па гучанні «» (ад ,  — мабільная праграма для смартфонаў). (Ватса́п) ― амерыканскі бясплатны сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі і галасавой сувязі па IP, які належыць кампаніі Meta. Ён дазваляе карыстальнікам адпраўляць тэкставыя і галасавыя паведамленні, здзяйсняць галасавыя і відэазванкі, абменьвацца выявамі, дакументамі, месцазнаходжаннем карыстальніка і іншым кантэнтам.

Кліент працуе на платформах Android, iOS, KaiOS, а таксама Microsoft Windows, macOS і як вэб-сервіс.

Гісторыя Кампанія WhatsApp Inc., якая стварыла месэнджар, была заснавана Янам Кумам і Браянам Эктанам 24 лютага 2009 года ў Маўнцін-В’ю; з кастрычніка 2014 года належыць кампаніі Metahttps://www.forbes.com/sites/parmyolson/2014/02/19/exclusive-inside-story-how-jan-koum-built-whatsapp-into-facebooks-new-19-billion-baby/ «Feb. 24, 2009, he incorporated WhatsApp Inc. in California». Першапачаткова выкарыстанне праграмы аплачвалася ў памеры каля даляра ў годWhat are WhatsApp’s subscription fees? / WhatsApp, FAQ, пачынаючы з другога года выкарыстання, але ў 2016 годзе плата была адменена. У 2016 годзе праграма афіцыйна стала бясплатнайMaking WhatsApp free and more useful , WhatsApp Blog, January 18, 2016, карыстальнік аплачвае толькі выкарыстаны інтэрнэт-трафік. Станам на люты 2020 года у WhatsApp было больш за 2 мільярды карыстальнікаў па ўсім свеце.

Да 2015 года «WhatsApp» стаў самай папулярнай праграмай для абмену паведамленнямі ў свеце, і па стане на красавік 2022 года ў ім налічвалася больш за 5 мільярдаў установак праз Google Play. У 2016 годзе «WhatsApp» быў асноўным сродкам электроннай сувязі ў многіх краінах і рэгіёнах, уключаючы Лацінскую Амерыку, Індыйскі субкантынент і большую частку Еўропы і Афрыкі.

Гл. таксама Viber Telegram Signal Threema

Зноскі

Спасылкі Сайт whatsapp.com Блог WhatsApp

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне мабільных тэлефонаў Катэгорыя:Freeware Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS