Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка (нар. , Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
У 2016 годзе перайшла ў мінскія «Цмокі», дзе правяла 4 гульнявых годаШевченко покидает «Цмоки-Минск». У ліпені 2020 года папоўніла склад «Растоў-Дона-ПФУ»«Ростов-Дон-ЮФУ» подписал соглашение с игроком из Беларуси. У жніўні 2024 года перайшла ў клуб «ЧДУ-Атланта» (Чэбаксары)Александра Шевченко в «ЧГУ-Атланте». У жніўні 2026 года вярнулася ў «Мінск»Александра Шевченко возвращается в «МИНСК»!.
Выступала за зборную U-20 (2017—2019).
Кар’ера 2014—2016 — РДВАР (Мінск) 2016—2020 — Цмокі-Мінск 2020—2021 — Растоў-Дон-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія) 2021—2024 — Перасвет-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія) 2024—2026 — ЧДУ-Атланта (Чэбаксары, Расія) з 2026 — Мінск
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (4): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020. Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2020/2021. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2019. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе