Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Амхерст у штаце Масачусетс, ЗША.
Гэта самы стары, вялікі і флагманскі кампус у сістэме дзяржаўных ўніверсітэтаў штата, заснаваны ў 1863 годзе як сельскагаспадарчы каледж. Гэта найбуйнейшы універсітэт Масачусэтса па памеры кампуса, і ён саступае толькі Бостанскаму ўніверсітэту па агульнай колькасці студэнтаў.
Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта уключаюць чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, лаўрэатаў нацыянальных прэмій Фулбрайта, Голдуотэра, Чэрчыля, Трумэна, Гейтса і інш., залатых медалістаў Алімпійскіх гульняў а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі і Грэмі, Эмі і Оскара.
Структура Школа сельскай гаспадаркі Каледж адукацыі Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў Школа грамадскага здароўя і навук аб здароўі Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук Школа менеджменту Каледж інжынерыі Каледж медсястрынства Каледж прыродазнаўчых навук Каледж інфармацыі і камп'ютарных навук Школа публічнай палітыкі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Масачусетс
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса