Стэфе́нзія атласная, труфля шаўкавістая (Stephensia bombycina) — від грыбоў роду сямейства . Умоўна ядомы грыб.

Апісанне Пладовае цела грыба падземнае, круглява-клубнепадобнае, 2—3 см у дыяметры. Перыдый (знешняя абалонка) амаль гладкі, звіліста складкаваты, слаба апушаны, светлы, бураваты, з вузкай шчылінкай, якая вядзе ўнутр пладовага цела. Мякаць белаватая, шчыльная, з лабірынтападобнымі хадамі, у сярэдзіне ружавата-белаватая, з прэсным смакам і рэзкім сырным пахам. Сумкі вузкія, цыліндрычныя або мяшэчкападобныя, 8-споравыя, высцілаюць хады гіменіяльным слоем. Споры шарападобныя, гладкія, амаль бясколерныя, у масе светла-бураватыя.

Пашырэнне Стэфензія атласная пашырана пераважна ў Заходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі адзначана ў Асіповіцкім і Мінскім раёнах.

Трапляецца адзінкавымі экзэмплярамі ў мяшаных і хвойных лясах з багатымі на гумус глебамі. Расце і пладаносіць у паверхневым слоі глебы. Утварае мікарызу з шыракалістымі дрэвамі. Пладовыя целы выспяваюць у ліпені—верасні.

Ахова На тэрыторыі Беларусі грыб мае ахоўны статус: 2 катэгорыя (EN) — віды пад пагрозай выміранняВиды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ .

Літаратура

Сачивко Т. В. Охраняемые растения Могилёвской области: каталог / Т. В. Сачивко, В. П. Моисеев, Т. В. Шведовская. — Горки: БГСХА, 2021. — 32 с. — ISBN 978-985-882-102-9.

Спасылкі

Виды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ // Дзяржаўны кадастр расліннага свету Рэспублікі Беларусь Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихся под угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь Stephensia bombycina (Vittad.) Tul. & C. Tul., Fungi hypog.: 129 (1851) // Index Fungorum Stephensia bombycina (Vittad.) Tul. Interim Register of Marine and Nonmarine Genera (IRMNG) Стефензия атласная / Трюфель шелковистый // Грибы в Израиле Stephensia bombycina (J.B.Perez, P.Derboven) // Association des Mycologues Francophones de Belgique asbl Hydnocystis bombycina (Vittad.) 1831, Healy & M.E.Sm 2016 // Grzyby hypogeiczne Polski

Катэгорыя:Піранемавыя Катэгорыя:Грыбы Еўропы