Бадэнская народная партыя, БНП () — рэгіянальная палітычная партыя ў нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, заснаваная 5 чэрвеня 1959 года ў Карлсруэ. Яе першараднай мэтай з’яўляўся роспуск зямлі Бадэн-Вюртэмберг, якая існуе з 1952 года, каб тым самым дамагчыся аднаўлення Бадэна, як асобнай адміністрацыйнай адзінкі ГерманііAltbaden bläst zum Angriff In: Die Zeit Nr. 24 vom 12. Juni 1959.
Падчас выбараў у сакавіку 1960 года БНП аб'ядналася з Нямецкай партыяй (ДП). Афіцыйна кааліцыя называлася як ДП/БНП. У выбарчым бюлетэні яна была паказаная як ДП. Кааліцыя дамаглася найлепшага выніку з 4,3 % у адміністрацыйнай акрузе Фрайбург. У верасні таго ж года БНП спыніла супрацоўніцтва з ДП. Пасля правядзення рэферэндуму ў 1970 года, на якім грамадзяне прагаласавалі за працяг існавання Бадэн-Вюртэмберга, партыя самараспусціласяBestand 69 Badische Volkspartei. Einführung im Landesarchiv Baden-Württemberg..
Генрых Бергёц быў абраны ў 1959 годзе адзіным прадстаўніком ад БНП у гарадскім савеце КарлсруэGünter Opitz: Berggötz, Heinrich. In: Fred Ludwig Septainter (Hrsg.): Baden-Württembergische Biographien. Band V, Kohlhammer, Stuttgart 2013, ISBN 978-3-17-024863-2, S. 24-26, hier S. 26..
Крыніцы
Спасылкі Badische Volkspartei im Stadtlexikon Karlsruhe
Катэгорыя:Бадэн-Вюртэмберг Катэгорыя:Палітычныя партыі Германіі