Любоў Паўлаўна Собалева (нар. , пас. Леніна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гендэрнай гісторыі Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Папулярызатар гістарычных ведаў на беларускім радыё і тэлебачанні.

Біяграфія Нарадзілася 17 кастрычніка 1960 года ў пасёлку Леніна Бабруйскага раёна.

Скончыла ў 1983 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова.

З 1991 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў.

Адначасова выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2010 года намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі.

У 2004 годзе аўтар і вядучая цыклаў праграм па гісторыі Беларусі («Наша Мінуўшчына», «Эўрыка») на Беларускім радыё. З 1997  года аўтар і вядучая штодзённай праграмы «Хвіліна з гісторыкам» (150 выпускаў штогод) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: культура Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гендарная гісторыя, інстытут сям’і Вялікага Княства Літоўскага у XIV—XVII стагоддзях.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за папулярызацыю гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі.

Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Каралева Соф’я і гарады, якія прадвызначылі яе лёс. Мінск, 2015; 2018. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2004.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага