Тадэвуш Нарбут герба «Трубы» (каля 1740 — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі Сын .

Палкоўнік пяцігорскі, лідскі падстолі з 1768 г., стольнік з 1778 г., падкаморы Лідскага павета (1782—1792) і каралеўскі шамбелян. Пасол на сейм 1776 года. Пры ратыфікацыі першага падзелу Рэчы Паспалітай ён выступіў супраць і за гэта пераследваўся ўладаміlibrary.by.

Ад першага шлюбу каля 1760 г. нарадзіліся тры дачкі: Канстанцыя, Аляксандра і Тэкля, ад другога шлюбу, з Кацярынай Вяжэвіч, — сын Войцех, каралеўскі шамбелян, пасол сейма 1788 г. ад Лідскага павета, дачка Ганна і сын Станіслаў (? — 1858), смаленскі канонік і пробашч касоўскі.

Крыніцы

Літаратура Лаўрэш Л. Аляксандра Нарбут — акадэмік Берлінскай акадэміі навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6—16. Лаўрэш Л. Выхаванкі князёў Чартарыскіх з-пад Ліды. Издательские решения, 2025. — 60 с.

Тадэвуш Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падкаморыя лідскія Катэгорыя:Падстоліі лідскія Катэгорыя:Стольнікі лідскія Катэгорыя:Каралеўскія шамбяляны