Птушкі Залатога Сонца () — залаты дыск дыяметрам 12,5 см з археалагічных раскопак культуры , выстаўлены ў музеі Цзіньша ў Чэнду (правінцыя Сычуань, Кітай). Знаходка была выяўлена ў 2001 годзе.
Дыск прадстаўляе сабой кольцападобны кавалак фольгі з практычна чыстага золата. Па перыметры кольца супраць гадзіннікавай стрэлкі ляцяць чатыры птушкі. У цэнтры дыска — Сонца з 12 прамянямі. Дыяметр кольца — 12,5 см звонку і 5,29 см ўнутры. Таўшчыня кольца — 0,2 мм, Вага кольца — 20 грам.
Дыск датуюць перыядам позняй дынастыі Шан.
Эмблема У 2011 годзе дыск «Птушкі Залатога сонца» быў абвешчаны эмблемай горада Чэнду, выяву можна сустрэць на многіх вуліцах горада.
Катэгорыя:Мастацтва Кітая Катэгорыя:Старажытны Кітай Катэгорыя:Неаліт Азіі