Алег Юр’евіч Цокаў (; ) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (2023). Герой Расійскай Федэрацыі (пасмяротна, 2023).

Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1971 года ў сям’і ваеннага і настаўніцы. Змяніў 11 школ, перш чым атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1994), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (2000).

Пасля заканчэння вучылішча праходзіў службу ў Сібірскай ваеннай акрузе камандзірам узвода, роты. Удзельнічаў у першай чачэнскай вайне.

З 2000 па 2004 год камандзір 2-га мсб 74-й амсбр, маёр, падпалкоўнік (Юрга). Удзельнічаў у другой чачэнскай вайне.

З 2004 года — намеснік камандзіра 74-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Звянігарадска-Берлінскай ордэнаў Кутузава і Суворава брыгады.

З 2006 года — камандзір 228-га мотастралковага Севастопальскага ордэна Аляксандра Неўскага палка.

З 2011 па 2014 год намеснік камандзіра 33-й асобнай мотастралковай брыгады 49-й арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Майкоп).

З 2014 па 2015 год — камандзір 810-й асобнай гвардзейскай ордэна Жукава брыгады марской пяхоты імя 60-годдзя ўтварэння СССРБригаду морской пехоты Черноморского флота возглавил новый командир.

З 2015 па 2018 год — камандзір 205-й асобнай мотастралковай брыгады (Будзёнаўск).

З 2018 па 2019 год — намеснік камандуючага 49-й агульнавайсковой арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Стаўрапаль)В парадном строю кадеты СПКУ / Сайт СПКУ, 9 мая 2018.

З верасня 2019 па чэрвень 2021 года — слухач Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (факультэт нацыянальнай бяспекі і абароны дзяржавы)Здесь научат побеждать / Газета «Красная звезда», 4 сентября 2019.

З 24 лютага 2022 года ўдзельнічае ў вайне з Украінай. Быў датычны да нанясення ракетных удараў па гарадах Украіны. З жніўня 2022 года — камандзір 144-й гвардзейскай мотастралковай Ельнінскай Чырванасцяжнай, ордэна Суворава дывізіі (Смаленск).

Загінуў у ліпені 2023 года на пасадзе намесніка камандуючага Паўднёвай ваеннай акругай у выніку ўдару па запасным камандным пункце 58-й арміі ў Бярдзянску 11 ліпеня 2023 года.

Пахаваны ў г. Майкоп.

Санкцыі 13 снежня 2022 года з-за ўварвання Расіі ва Украіну трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі як датычны да ракетных удараў па ўкраінскіх гарадах. Раней, 19 кастрычніка быў унесены ў санкцыйны спіс Украіны.

25 лютага 2023 года ўнесены ў санкцыйны спіс усіх краін Еўрасаюза за «удзел у Расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны».

Сям’я Жанаты, выхоўваў сына і дачку.

Узнагароды Ордэн Жукава; Тры Ордэны Мужнасці;http://static.kremlin.ru/media/events/photos/big/3L3sJJnA1G2WhZAOBffnov0zIfzBIxFN.jpg Ордэн «За ваенныя заслугі»; Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»; Медаль «За адзнаку ў ваеннай службе» III, II, I ступені; Медаль «За воінскую доблесць» 1-й ступені і 2-й ступені Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»; Медаль «За ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Перамогі»; Медаль За адзнаку ў службе ў сухапутных войсках; Медаль Стратэгічнае камандна-штабное вучэнне «Каўказ-2012»; Медаль «За вяртанне Крыма» Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

Спасылкі Алег Юр’евіч Цокаў. Камандзір Севастопальскага мотастралковага палка ў Чачні. «Сірыйская» 810 асобная брыгада марской пяхоты ЛЮБІЦЬ, АБАРАНЯЦЬ, АХВЯРАВАЦЬ

Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Заслужаныя ваенныя спецыялісты Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі