Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч (нар. , в. Агароднікі, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог. Кандыдат педагагічных навук (1954), прафесар (1978). Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1982).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Агароднікі.
У 1932 г. закончыў сямігодку ў Слуцку, потым Слуцкі педагагічны тэхнікум. У 1932—1938 гг. настаўнічаў на Гомельшчыне. У 1938 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які закончыў у 1947 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1954 года працуе ў БДПУ імя М. Танка, прафесар кафедры інфарматыкі і асноў электронікі.
Аўтар дапаможнікаў аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі.
Выбраная бібліяграфія Электратэхніка: Падручнік для студэнтаў педагагічных навучальных устаноў. — Мн., 1997.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі