Стэнаба́тныя аргані́змы, стэнабатныя жывёлы, стэнабаты — водныя жывёлы з абмежаваным дыяпазонам вертыкальнага пашырэння.
Насяляюць толькі адну якую-небудзь вертыкальную зону мора (напрыклад, літараль, абісаль, батыяль). Да стэнабатных арганізмаў належаць большасць донных марскіх жывёл (напрыклад, глыбакаводныя рыбы, глыбакаводныя каралы, марская зорка ). Стэнабатнасць абмяжоўвае магчымасць рассялення жывёл, таму ім звычайна ўласцівы вузкія арэалы.
Стэнабатныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрыбатным арганізмам.
Гл. таксама Стэнабіёнты
Літаратура
Рассашко И. Ф., Толкачёв В. И. Экология и рациональное природопользование. Учебное пособие — Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, 2003. — 234 с. — 200 экз.
Спасылкі Стенобатные организмы // Жукова Н. М. Словарик юного палеантолога на сайте Экологического центра «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Стенобатные животные // Natural Museum
Катэгорыя:Адаптацыя Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны