Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у 1936—1993 гадах. Сталіца — горад Яшкар-Ала.

Гісторыя Марыйская АССР была ўтворана 5 снежня 1936 года паводле канстытуцыі СССР 1936 года ў выніку пераўтварэння Марыйскай аўтаномнай вобласці, створанай 4 лістапада 1920 года як аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння для горных і лугавых марыйцаў.

22 кастрычніка 1990 года паводле рашэння Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР была ператворана ў Марыйскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (МССР). 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР зацвердзіў гэтае рашэнне, для чаго ўнёс папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР 1978 года.

9 снежня 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі перайменаваў Марыйскую ССР у Рэспубліку Марый Эл, для чаго ўнёс папраўку ў артыкул 71 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі — Расіі. Гэтая папраўка набыла моц з моманту апублікавання ў «Расійскай газеце» 12 студзеня 1993 года.

Адміністрацыйны падзел У склад Марыйскай АССР уваходзілі 14 раёнаў.

На тэрыторыі Марыйскай АССР меліся 3 гарады (Яшкар-Ала, Волжск, Казьмадзям’янск) і 14 пасёлкаў гарадскога тыпу.

Нацыянальны склад Паводле перапісу 1970 года: рускія — 321 тысяча чалавек (46,9 %) марыйцы — 299 тысяч чалавек (43,6 %) татары — 40 тысяч чалавек (5,8 %) чувашы — 9 тысяч чалавек (1,3 %) украінцы — 5 тысяч чалавек (0,7 %) іншыя — 11 тысяч чалавек (1,7 %)

Гл. таксама Марыйская аўтаномная вобласць Марый Эл

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі РСФСР Катэгорыя:Марый Эл