Вялікі Катлабу́г () — рака ў Адэскай вобласці Украіны, упадае ў возера Катлабуг. Даўжыня 49 км, плошча басейна 534 км².

Бярэ пачатак каля сяла Нові Траяны. Цячэ ў межах Прычарнаморскай нізіны. Рэчышча ўмерана звілістае. Ухіл ракі 2,6 м/км. Асноўны прыток — Малы Катлабуг (злева).

Жыўленне снегавое і дажджавое. Улетку перасыхае, пад час дажджоў бываюць паводкі. Ледастаў няўстойлівы.

Сцёк зарэгуляваны сажалкамі. Ваду выкарыстоўваюць для арашэння.

Літаратура Великий Катлабуг // Географічна енциклопедія України : у 3 т. Т. 1 / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.

Катэгорыя:Басейн Дуная Катэгорыя:Рэкі Адэскай вобласці