Гуюк (; ; манг кірыліца: Гуюг хаан; сакавік 1206 года — 20 красавіка 1248) — мангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Вялікі хан Мангольскай імперыі (1246-1248). Прадстаўнік роду Чынгізідаў, сын вялікага хана Угедэя, унук Чынгісхана.
Біяграфія
У 1235 годзе Гуюк разам са сваім супернікам Батыем па рашэнні курултая адпраўлены ў паход на захад, у якім яны перасварыліся з пытання, хто з іх галоўней. Пасля сваркі Гуюк без дазволу пакінуў войска. Гэтая сварка пазней прывяла да расколу Мангольскай імперыі. Абвешчаны на курултаі ранняй восенню 1246 года Вялікім Мангольскім ханам. Падчас праўлення Гуюка адбываецца місія Джавані дэ Плана Карпіні да , які прывёз папы Інакенція IV. Толькі праз чатыры месяцы пасля паведамлення аб прыбыцці Карпіні была дазволена аўдыенцыя ў Вялікага мангольскага хана. Памёр у 1248 падчас выступу са сваёй арміяй супраць арміі Батыя — адной з прычын мяркуюць атручэнне. Пасля яго смерці рэгенткай імперыяй ненадоўга стала яго галоўная жонка Агул-Гаймыш.
Пасмяротнае імя, прадастаўленае імператарамі дынастыі Юань, — Імператар Цзяньпін (). Храмавае імя — Дзінцзун ().
Літаратура
Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К.: Либідь, 1997. <span>— 462 с. — ISBN 5-325-00775-0. Manfred Taube. Geheime Geschichte der Mongolen. Beck, München 2005.
Катэгорыя:Чынгізіды Катэгорыя:Постаці Мангольскай імперыі