Айсін Гера, або Айшин-Гера (маньчжурск.: Aisin Gioro; ) — чжурчжэньскі (маньчжурскі) шляхецкі род. Яго прадстаўнікі былі імператарамі маньчжурскай дынастыі Цын у Кітай (1616—1912) і Маньчжурскай дзяржавы (1932—1945). Слова «Айсінь» з’яўляецца ўласна назвай роду, што ў перакладзе з маньчжурскага азначае"Залаты". Слова «Гёро» — тапонім, які пазначае месца ў Маньчжурыі, дзе ўпершыню пасяліліся продкі хана Нурхацы (раён у сучаснай акрузе Ілань, правінцыі Хэйлунцзян, КНР). Нурхацы сцвярджаў, што яго род быў звязаны з чжурчжэньскай дынастыяй Цзінь (金 «Залатая», 1115—1234). Пасля разбурэння дынастыі Цын многія члены роду змянілі маньчжурскае прозвішча на кітайскае Цзінь, захаваўшы семантычную лінію. Іншыя назвы — дынастыя Айсінаў, Гёроскія Айсіні.

Гл. таксама

Айсінь Гёро Улхічунь

Літаратура Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К. : Либідь, 1997. — 462 с. — ISBN 5-325-00775-0.

Катэгорыя:Імперыя Цын