Тамбоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Амурскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Тамбоўка. Раён размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны. Плошча тэрыторыі — 2,5 тыс. км². Раён утвораны 4 студзеня 1926 года ў адпаведнасці з Дэкрэтам УЦВК у складзе Амурскай акругі Далёкаўсходняга края. У красавіку 2022 года Тамбоўскі раён быў пераўтвораны ў Тамбоўскую муніцыпальную акругу.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Амурскай вобласці