Алёна Аляксандраўна Любая (нар. , Бабруйск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі татарскага фактару ў міжнародных адносінах дзяржаў Усходняй Еўропы канца XV — першай трэці XVI стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася 2 жніўня 1982 года ў Бабруйску.

Скончыла ў 2004 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2005 годзе — магістратуру, у 2009 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Татарскі фактар ва ўзаемаадносінах дзяржаў Усходняй Еўропы ў канцы XV — першай трэці XVI ст.».

У 2009—2022 гадах працавала на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ: выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры, прафесар. З 2022 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў познім Сярэднявеччы і раннім Новым часе, гісторыя нацыянальных меншасцяў Беларусі (гісторыя татараў), інтэлектуальная гісторыя, метадалогія гістарычнага даследавання.

Сям’я У шлюбе з гісторыкам Андрэем Любым.

Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018. East-Central Europe vis-à-vis Global Challenges. Parva 12. Warsaw, 2017. Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). Москва, 2015. Средневековые тюрко-татарские государства. Вып. 3. Казань, 2011. Общество, государство, верховная власть в России в средние века и раннее Новое время в контексте истории Европы и Азии (X—XVIII вв.). Москва, 2005.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага