Юрый Георгіевіч Фяльшцінскі (; нар. , , РСФСР, СССР) — амерыканскі гісторык расійскага паходжання. Доктар гістарычных навук, доктар філасофіі па гісторыі.
Навуковая дзейнасць
Апублікаваў у 1989 годзе ў зборніку «СССР—Германія 1939—1941» дакументы, якія пацвярджаюць існаванне мемарандума, уручанага імперскім міністрам замежных спраў Іаахімам фон Рыбентропам паўнамоцнаму прадстаўніку СССР у Германіі Уладзіміру Дзеканозаву а 4 гадзіне раніцы 22 чэрвеня 1941 года, які Фяльшцінскі лічыць актам аб’яўлення вайны Савецкаму Саюзу. Існаванне гэтага мемарандума было добра вядома савецкім і замежным гісторыкам задоўга да гэтага, пры гэтым і тыя, і іншыя згодныя ў тым, што мемарандум быў уручаны пасля пачатку вайны.
З канца 1990-х гадоў Фяльшцінскі ўваходзіў у кола сяброў бізнесмена і палітыка Барыса Беразоўскага. Па словах Фяльшцінскага, з Беразоўскім ён пазнаёміўся па ўласнай ініцыятыве ў бытнасць таго выканаўчым сакратаром СНД (красавік 1998 года — красавік 1999 года). Паміж імі ўсталяваліся сяброўскія адносіны, акрамя таго, Беразоўскі пачаў фінансаваць Фяльшцінскага.
У 1998—1999 гадах Фяльшцінскі пазнаёміўся з супрацоўнікам ФСБ Аляксандрам Літвіненкам, зацікавіўшыся яго звесткамі аб гэтай спецслужбе. Пасля вызвалення Літвіненкі з турмы ў снежні 1999 года Фяльшцінскі рэгулярна сустракаўся з ім, прыязджаючы ў Маскву. Увосень 2000 года Фяльшцінскі дапамог Літвіненку пакінуць Расію. Літвіненка пасяліўся ў Лондане, і яны пачалі працу над кнігай «ФСБ узрывае Расію».
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі ЗША