Навічыхінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Навічыха, размешчанае за 251 км ад Барнаула.
Геаграфія Раён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Плошча — 3100 км². Рэльеф — раўнінны. Найвышэйшы пункт раёна (314 м над узроўнем мора) знаходзіцца паміж пасёлкамі Мамантава і Краснаярка.
Клімат кантынентальны з кароткім летам і маласнежнымі зімамі з завеямі. Вялікі ўплыў на клімат аказвае размешчаны ў цэнтры раёна Барнаульскі істужачны бор, які зніжае хуткасць вятроў, павялічвае адносную вільготнасць, спрыяе назапашванню снежнага покрыва і паляпшае водны рэжым. Лясная расліннасць прадстаўлена таксама невялікімі асінава-бярозавымі з прымешкай альніку калкамі.
Сярэдняя тэмпература студзеня −18,8 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 326 мм.
На тэрыторыі раёна размешчана 5 азёр (Горкае, Песьянае, Параскава, Доўгае, Кулічча), найбуйнейшае з іх возера Горкае.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края