Стры́жань у біялогіі — цэнтральная частка сцябла або кораня насенных раслін, якая запоўнена рыхлай парэнхімнай тканкай.
Стрыжань утвараецца са стрыжнёвай сістэмы верхавінкі і звычайна складаецца з танкасценных клетак. У стрыжні маюцца камяністы клеткі, млечнікі, у хвойных раслін — смаляныя клеткі, у астравых — эфіраалейныя хады. Унутраная частка стрыжня можа разрывацца і ўтвараць паветраную поласць (парасонавыя, некаторыя злакі) або некалькі поласцей (напрыклад, вінаград). У многіх раслін у стрыжні адбываецца назапашванне пажыўных рэчываў).
Тэрмінам стрыжань таксама пазначаюць сцябло, цэнтральную частку коласа, шышкі і інш.
Гл. таксама Стрыжнёвая каранёвая сістэма
Літаратура
Катэгорыя:Анатомія раслін