Далер Мехрубонавіч Назараў (; 8 верасня 1959, Душанбэ, СССР) — таджыкскі спявак і кампазітар. У творчасці Далера прысутнічаюць як народныя, так і сучасныя матывы, ён аказаў вялікі ўплыў на сучасную музыку Таджыкістана і персідска-таджыкскую народную музыку ў цэлым.
Біяграфія Далер Назараў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Сталінабадзе (Душанбэ), другі сын Мехрубона Назарава, міністра культуры Таджыкістана. Сваю родную мову ён называе «памірскай». Два гады вучыўся ў музычнай школе, але пакінуў яе. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Руская філалогія» Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Тараса Шаўчэнкі.
Уцёк ад грамадзянскай вайны ў Алматы ў 1992 годзе і вярнуўся ў Душанбэ ў 1997 годзе.
Крыніцы
Спасылкі Студыя Далера Назарава на youtube Студыя Далера Назарава на Facebook
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Таджыкістана Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Таджыкістана Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта