Стрыга́льны агрэга́т — камплект абсталявання для стрыжкі сельскагаспадарчых жывёл (авечак, коз, вярблюдаў, лам і інш.).

У склад стрыгальнага агрэгата ўваходзяць стрыгальгальная машынка, электрычны або механічны прывод і іншае тэхналагічнае абсталяванне. Працэс стрыжкі можа быць арганізаваны на стацыянарных і вынасных, пераносных або перасоўных стрыгальных пунктах. Колькасць рабочых месцаў у адным агрэгаце можа складаць ад 1 да 60. Колькасны і якасны склад стрыгальнага абсталявання вызначаецца канкрэтнымі ўмовамі гаспадаркі: пародай жывёл і іх колькасцю, тэхналогіяй утрымання і размяшчэннем іх на тэрыторыі гаспадаркі, прыродна-кліматычнымі ўмовамі і да т. п.

Рухавік электрычнага прывода сілкуецца напружаннем 229/380 або 36 В і частатой 50 або 200 Гц. Стрыгальныя машынкі прыводзяцца ў дзеянне ад убудаванага электрычнага рухавіка або ад знешняга рухавіка праз механічную перадачу (гнуткі вал, карданная перадача). Таксама бываюць стрыгальныя апараты з прыводам ад рухавіка ўнутранага згарання, напрыклад ад трактара праз вал адбору магутнасці.

Крыніцы

Літаратура

Стригальный агрегат //

Спасылкі Шинина И. А. Производство надёжных и безопасных стригальных агрегатов в России // Сельскохозяйственный журнал, 2014. Устройство и правила эксплуатации технических средств машинной стрижки овец // Технологии и технические средства в сельском хозяйстве

Катэгорыя:Сельскагаспадарчая тэхніка Катэгорыя:Абсталяванне Катэгорыя:Жывёлагадоўля