Аркадзь Іосіфавіч Берын (нар. 1946, Беларусь) — музыкант, мастацкі кіраўнік і галоўны аркестра International Symphony Orchestra of Germany (з 2003 г.) і (ў 2009).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Беларусі. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, аспірантуру, стажыроўку ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях, у вядомых сімфанічных аркестрах краіны.
З 1968 А. Берын выкладчык, пазней дацэнт, загадчык кафедры дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Кіраваны ім духавы аркестр Беларускай акадэміі музыкі стаў у 1998 годзе ўладальнікам Гран-Пры на міжнародным конкурсе ў Люксембургу, які праводзіўся ЮНЕСКА. З канца 90-х гадоў А. Берын выступае як гастралюючы дырыжор з рознымі еўрапейскімі сімфанічнымі аркестрамі ў Італіі, Германіі, Нідэрландах, Англіі, Венгрыі, Польшчы, Бельгіі, Францыі, Турцыі, Аўстрыі, Люксембургу, Ліхтэнштэйне, Расіі і сусветна вядомымі салістамі: Ю. Башметам, , , Х. Карэрасам, Д. Грыгаранам, , , , і многімі іншымі. З 1997 года дае майстаркласы ў Італіі, Германіі, Люксембургу, Іспаніі. Запісы кампакт-дыскаў ажыццяўляюць фірма Olympia Лондан, Італія, Ліхтэнштэйн.
З 2001 года пражывае і працуе ў Германіі, узначальвае фестывальны Аркестр «International Symphony Orchestra of Germany», выступае ў розных канцэртных залах Германіі і Еўропы.
Аркадзь Берын з’яўляецца арганізатарам фестывалю рускай сімфанічнай і камернай музыкі, мастацкім кіраўніком дабрачыннай акцыі «Княскі баль», ініцыятарам праекта «Дзіцячая філармонія Еўропы».
Узнагароды
У 1994 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
За ўклад у развіццё рускай культуры за мяжой у 2005 годзе ўзнагароджаны ордэнам імя М. В. Ламаносава
У 2020 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Літаратура
У альтовым ключы / Бунцэвіч Н. // Культура. — 2001. — N 23. — С. 16. Мінск ― Еўропа ― Мінск : два праекты дырыжора Аркадзя Берына / Данат Яканюк; фота Сяргея Ждановіча // Мастацтва. ― 2015. ― № 5. ― С. 10.
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі