Ва́еньга () — рака ў Вінаградаўскім раёне Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток Паўночнай Дзвіны.

Выток Ваеньгі знаходзіцца паблізу водападзелу Паўночнай Дзвіны і Пінегі, на вышыні 201 метр над узроўнем мора. Вусце ракі знаходзіцца на 334 км па правым беразе ракі Паўночная Дзвіна, на вышыні 9 метраў над узроўнем мора. У верхнім цячэнні Ваеньга працякае па тэрыторыі Клонаўскага заказніка. Упадае ў Паўночную Дзвіну каля пасёлка Усць-Ваеньга. У верхнім цячэнні (да вёскі Ніжняя Ваеньга) у рэчышчы шмат парогаў і перакатаў. Даўжыня ракі — каля 218 км. Плошча вадазборнага басейна — каля 3370 км². Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Выдатак вады — 30,4 м³/с. Ледастаў з канца кастрычніка — пачатку лістапада па канец красавіка.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны