Струме́нная по́мпа — прылада для нагнятання (інжэктар) або адсмоктвання (эжектар) вадкіх або газападобных рэчываў, транспартавання гідрасумесей (гідраэлеватар).
Прынцып дзеяння струменнай помпы заснаваны на захапленні напамоўваемага (адпампоўваемага) рэчыва струменем вадкасці, пары ці газу, які выцякае з сапла з вялікай хуткасцю. Адрозніваюць вадкаструменныя, параструменныя і газаструменныя помпы.
Асноўнымі элементамі струменнай помпы з’яўляюцца рабочае сапло, прыёмная камера, камера змешвання і дыфузар.
Струменныя помпы выкарыстоўваюцца у сістэмах падачы паліва, зварачных гарэлках, пад’ёму вады са свідравін (эрліфты), там, дзе немагчыма выкарыстанне звычайных помп (напрыклад, у агрэсіўным асяроддзі) і інш. Валодаюць нізкім ККДз, але добрай надзейнасцю.
Літаратура
Самойлов К. И. Морской словарь. — М.—Л.: Государственное Военно-морское Издательство НКВМФ Союза ССР, 1941. Струйный насос // Энциклопедический словарь по металлургии. / Главный редактор Н. П. Лякишев. — М.: Интермет Инжиниринг, 2000.
Спасылкі Спиридонов Е. К. Конструкции жидкостно-газовых струйных насосов. Состояние и перспективы // Вестник Южно-Уральского государственного университета. Серия: Машиностроение. № 1, 2005.
Катэгорыя:Гідрааэрамеханіка Катэгорыя:Механізмы