Нясёта, Нясе́та — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).
Назва На думку У. Тапарова, назва Нясета балцкага паходжання. З такой жа назвай іншая рака — прыток Бярэзіны. Тая ж аснова *Nes-et- у назве Нясетня (прыток прыпяцкай Пцічы)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198..
Тапароў і Трубачоў бачаць у суфіксе -ета доказ балцкага паходжання назвы, але не прыводзяць значэння самой асновы. Не выключана магчымасць сувязі назвы пасялення з размоўным імем Несім (Анісім), тады нясята — нашчадкі Несіма (Анісіма)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 257..
Корань *Nes- таксама ў назвах Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282. (у басейне дзесенскай ракі Нярусы) і *Несла (< *Nes-l-, тры прыпяцкія ракі, адна верхнедняпроўская)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199..
Гідраграфія Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куцін, вусце каля аграгарадка Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ольсы