Жадунь, Жадунька — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Назва Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.
Той жа корань у рачных і азёрных назвах (збольшага на Верхнім Падняпроўі) *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, *Няжода, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202..
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396..
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205..
Пашыральнікі -un-, -ūn- у літоўскіх гідронімах тыпу Ežerūnà, Vil̃kunisP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 281—282..
Вышэй па цячэнні ракі Беседзь, у якую ўцякае Жадунь, ля Хоцімска уцякае яшчэ адна Жадунь. Іх назвы ніяк не дыферэнцыяваныя. Тыпалагічна блізкую сітуацыю можна ўгледзець і ў сярэднім цячэнні Дзвіны, у якую справа і злева, адносна недалёка адна ад адной уцякаюць рэкі Обаль і Абалянка (< Обаль), абедзве назвы ад балцкага *Abalis «Рака (цякучая, плыткая)».
Адносна недалёка ад гэтых дзвюх Жадуняў за расійскай мяжой таксама рэчкі ПражодаПражода і НяжодкаНяжодка, у назвах якіх той жа корань žod- / žad-. Гэта дробныя рэчкі, на вытоках буйнейшых рэк, адпаведна, Вароніцы (цячэ ў Іпуць) і Устрома (цячэ ў Дняпро). Назву Пражода тыпалагічна можна зблізіць з літоўскім pratekti «пачаць цячы, памалу сачыцца», protekom «бегма (бяжаць)», назву Няжодка (< *Няжода) — з назвамі тыпу Нецеч, Нёўда.
Калі значэнне назвы Жадунь можна перадаць як «Цякучая (рака)», дык назвамі Пражода і *Няжода пазначаліся, наадварот, рэчкі слабацечныя.
Асноўныя прытокі Леваруч: Крупянка, КрупняЛіст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.. Праваруч: канава Асоўская.
На рацэ Горад: Касцюковічы. Населеныя пункты: Высокае, Красавічы, Рысін, Забычанне, Негіна, Студзянец.
Агульныя звесткі Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунька Клімавіцкага раёна, вусце за 1 км на ўсход ад пасёлка Варашылава Касцюковіцкага раёна. Цячэ па заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Пойма роўная, парослая лугавымі травамі і хмызняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад горада Касцюковічы), ніжэй звілістае, пясчанае. Шырыня ракі да вусця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971 Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Беседзі