Мячэць Сяатааюань () — найбуйнейшая мячэць у Шанхаі, КНР. Размешчана ў раёне Хуанпу. Раней называлася Шанхайская Заходняя мячэць. З’яўляецца рэзідэнцыяй Шанхайскай ісламскай асацыяцыі і Камітэта па кіраванні мячэцяў у Шанхаі.

Гісторыя Першапачаткова пабудавана ў 1917 годзе Цзінь Цзыюнем, кіраўніком Шанхайскага ісламскага савета дырэктараў, якія набылі гэтую зямлю. Раней тут знаходзілася Шанхайскае ісламскае педагагічнае вучылішча. У 1925 годзе пачалася перабудова мячэці, якая была завершана праз два гады і надала будынку той выгляд, у якім ён існуе і па гэты дзень. Пры мячэці былі заснаваныя Ісламскае педагагічнае вучылішча, пачатковая школа для мусульман, пачатковыя школы Мінчэн і Чунбэнь, Шанхайскі ісламскі прытулак для сірот і іншыя.

У 1920—1940-х гадах мячэць прымала і абслугоўвала мусульман, якія плануюць здзейсніць хадж у Мекку.

Пасля ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі 1 кастрычніка 1949 года, мэр Шанхая аглядзеў мячэць і зацвердзіў адпаведныя сродкі на яе ўтрыманне. 15 лютага 1994 года мячэць была ўключана ў спіс архітэктурнай спадчыны .

Архітэктура Мячэць была пабудавана ў традыцыйным ісламскім стылі заходняй Азіі, змяшаным з кітайскай архітэктурай. Мае адзін мінарэт і чатыры купалы, размешчаныя па кутах. Знешнія сцены пафарбаваны белым і зялёным колерам. Над уваходнымі варотамі іерогліфамі напісана слова «мячэць». Галоўная двухпавярховая малітоўная зала можа змясціць звыш 500 чалавек пры агульнай плошчы 500 м².

Будынак акружаны прамавугольным дваром. На ўсходнім баку двара знаходзіцца трохпавярховы будынак у кітайскім стылі, усярэдзіне якога размешчаны аўдыторыі, офісы, бібліятэка, чытальная зала, сталовая, памяшканні для пропаведзяў і абмывання. На паўднёвым баку двара знаходзяцца пакой імама, прыёмная і ванны пакой.

Вышэй па вуліцы размешчаны будынак мячэці Сяатааюань для жанчын, пабудаваны ў 1920 годзе і абноўлены ў 1994 годзе.

Катэгорыя:Мячэці Кітая Катэгорыя:Архітэктура Шанхая