BAC 167 Strikemaster — брытанскі вучэбна-баявы самалёт. Здольны дзейнічаць з няроўных узлётна-пасадачных палос. Абсталяваны падвойнымі катапультнымі сядзеннямі, прыдатнымі нават для ўцёкаў з малых вышынь.

Характарыстыкі Экіпаж: 2 Даўжыня: 10,274 м Размах крыла: 11,23 м Вышыня: 3,340 м Вага пустога: 2810 кг Поўная маса: 4220 кг Максімальная ўзлётная вага: 5216 кг Запас паліва: 1660 л, уключаючы канцавыя бакі. Сілавая ўстаноўка: 1 турбарэактыўны рухавік Rolls-Royce Viper Mk.535 з цягай 14,0 кН

Варыянты Распрацаваны шматлікія мадыфікацыі самалёта, сярод якіх: Mk 80: экспартная версія для Саудаўскай Аравіі, 25 адзінак. Mk 80A: таксама для Саудаўскай Аравіі, 20 адзінак. Mk 81: экспартная версія для Паўднёвага Емена, чатыры самалёты. Mk 82: экспартная версія для Амана, 12 самалётаў. Mk 82A: таксама для Амана, 12 адзінак. Mk 83: экспартная версія для Кувейта, 12 самалётаў. Mk 84: экспартная версія для Сінгапура, 16 самалётаў. Mk 87: экспартная версія для Кеніі, шэсць самалётаў. Mk 88: экспартная версія для Новай Зеландыі, 16 самалётаў. Mk 89: экспартная версія для Эквадора, 22 самалёты. Mk 89A: таксама для Эквадора, колькасць невядома. Mk 90: экспартная версія для Судана, колькасць невядома.

Літаратура Taylor, John W.R. "Hunting Jet Provost and BAC 167." Combat Aircraft of the World from 1909 to the present. New York: G.P. Putnam's Sons, 1969. ISBN 0-425-03633-2. Taylor, John W. R. Jane's All The World's Aircraft 1976–77. London: Jane's Yearbooks, 1976. ISBN 0-354-00538-3.

Спасылкі

RNZAF Museum Strikemaster page ABC Australia News BAC 167 Strikemaster Blue Air Training LLC Strikemaster Ltd

Катэгорыя:Самалёты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ваенныя самалёты