Атар Міхайлавіч Дадышкілія́ні (; ) — расійскі і беларускі балетмайстар, оперны рэжысёр. Заслужаны артыст РСФСР (1961), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).
Біяграфія Нарадзіўся 21 жніўня 1923 года ў Новачаркаску (РСФСР).
Скончыў у 1955 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 1955—1965 гадах і з 1976 года — балетмайстар у тэатрах оперы і балета Расіі. У 1965—1971 гадах — галоўны балетмайстар, у 1972—1976 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць Дадышкіліяні-балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэалістычнай танцавальнай вобразнасці, пошукі ў галіне сцэнічнай формы. Першы пастаноўшчык на беларускай сцэне балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я. Глебава, «Пасля балю» Г. Вагнера (1971). Сярод іншых пастановак: балеты «» А. Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга (1966), «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1968), оперы «» М. Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П. Чайкоўскага, «Дон Жуан» В. А. Моцарта (1973), «Русалка» А. Даргамыжскага (1974).
Сям’я Ад шлюбу з першай жонкай, балерынай Кларай Малышавай (1935—2025), мае двух дзяцей: дачка — Натэла Дадышкіліяні (нар. 1960), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі; сын — Дзяніс Дадышкіліяні (нар. 1973)ДАДИШКИЛИАНИ ДЕНИС ОТАРОВИЧ на сайце Кино-Театр. РУ, артыст балета.
З 7 лістапада 2023 года ў шлюбе з Таццянай Якаўлеўнай Уколавай (нар. 1948), былой мастачкай Ніжагародскага дома акцёраСвадебный рекорд: 100-летний жених и 75-летняя невеста зарегистрировали брак в Нижегородском ЗАГСе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Расіі Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Оперныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Расіі