Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей ( — Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій) — энцыклапедычны слоўнік імёнаў, паняццяў і тэрмінаў, якія апісваюць побыт, міфалогію, права, эканоміку, палітыку Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Ён стаў асноўным навучальным дапаможнікам у нямецкіх і расійскіх класічных гімназіях з канца XIX стагоддзя, быў перакладзены на 16 моўГл. анатацыю выдання «Олма-Пресс», 2001..
1-е выданне выйшла ў 1855 годзе, 6-е — у 1882 годзе (было перакладзена на рускую мову к 1885 году), 8-е выданне — у 1914 годзе на нямецкай мове.
Выданні Ідэя выдання слоўніка з'явілася ў кнігавыдаўца Бенедыкта Тейбнера. Для ажыццяўлення сваёй задумы ён звярнуўся да Фрыдрыха Любкера, які пры падтрымцы такіх навукоўцаў, як Класен, Есен, Кейль, Экштэйн, Штоль і многіх іншых, скончыў працу ў снежні 1854 годаПредисловие редакции / .
Пасля слоўнік шмат разоў перавыдаваўся. Другое выданне слоўніка выйшла ў 1860 годзе, трэцяе — у 1867 годзе, чацвёртае — у 1874 годзе. У 1877, 1882 і 1891 гадах выйшлі адпаведна пятае, шостае і сёмае выданні слоўніка пад рэдакцыяй Макса Эрлера з дадаткамі і паляпшэннямі.
У 1914 годзе выйшла восьмае выданне рэальнага слоўніка пад рэдакцыяй і . Усе выданні былі надрукаваны ў выдавецтве . У 2005 годзе выдавецтва Manuscriptum Verlagsbuch перавыдала восьмае выданне слоўнікаГл. бібліяграфічнае апісанне слоўніка за 1855 , 1860 , 1867 , 1874, 1877, 1882, 1891, 1914 и 2005 гады на Google Book Search.
У Расійскай імперыі У Расійскай імперыі «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей» вядомы ў перакладзе на рускую мову 6-га выдання, які выйшаў у 1882 годзе.
Гл. таксама «Слоўнік класічных старажытнасцей Харпера (1898)» «Рэальная энцыклапедыя навукі пра класічную старажытнасць» (Паўлі-Вісава)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі 1855 года Катэгорыя:Слоўнікі Катэгорыя:Нямецкія энцыклапедыі Катэгорыя:Шматтомныя выданні Катэгорыя:Гістарыяграфія Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гістарыяграфія Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гістарычныя даведкавыя выданні