Скрыпі́ца, канава Скрыпіца — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў. Асноўныя прытокі: Гніліца і Навуць (леваруч). Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, працякае праз шэраг невялікіх азёр у пойме Прыпяці. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае.

Флора У рацэ насяляюць 64 віды водарасцейСовременное таксономическое разнообразие фитопланктона водоёмов и водотоков национального парка «Припятский». — С. 37 .

Літаратура

Водоросли планктона водоёмов и водотоков Национального парка «Припятский» / Т. М. Михеева, А. А. Свирид, Г. К. Хурсевич, Е. В. Лукьянова / Под ред. Т. М. Михеевой. — Минск: Право и экономика, 2016. — 325 с. — ISBN 978-985-552-504-3.

Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомёльской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці