Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч), () — беларускі , , і .
Біяграфія Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр 15 верасня 1988 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Надмагілле выканана скульптарам Анатолем Бачкаровым.
Творчасць Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.
Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Я. Смелякова, , Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры, , М. Бажана, П. Тычыны, М. Нагнібеды, і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць «Сашко» (1959), зборнік вершаў «Явар» (1976), раманы «П’яны дождж» (1975), «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).
Прызнанне Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1943 года) Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага» Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970) Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень». Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Памяць Імя Кастуся Кірэенкі носіць адна з вуліц Мінска.
Літаратура т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. с. 29.
Спасылкі
Кірэенка Кастусь
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання