Наваса (, па-крэольску: Lanavaz ці Lavash) — невялікі востраў у Карыбскім моры, паміж Гаіці і Ямайкай. З'яўляецца тэрыторыяй, залежнай ад Злучаных Штатаў Амерыкі. На востраў прэтэндуе і Гаіці.

Востраў быў адкрыты ў 1502 годзе Хрыстафорам Калумбам. У XVII i XVIII стагоддзях заставаўся пірацкай базай. У другой палове XIX стагоддзя былі адкрыты радовішчы гуана, і на востраў заявілі правы ЗША ў 1857 годзе. Хутка запасы гуана скончыліся, і востраў быў пакінуты.

Пасля адкрыцця Панамскага каналу востраў апынуўся ў цэнтры гандлёвых марскіх шляхоў. На Навасе дзейнічаў (да 1996 года) вялікі марскі маяк.

У 1999 годзе востраў быў абвешчаны запаведнай зонай. Акрамя гэтага, Наваса мае важнае ваеннае значэнне: у 160 км знаходзіцца кубінскае ўзбярэжжа.

Спасылкі

Fabio Spadi (2001), Navassa: Legal Nightmares in a Biological Heaven? Boundary & Security Bulletin.

Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Амерыцы Катэгорыя:Астраўныя тэрыторыі ЗША Катэгорыя:Вялікія Антыльскія астравы