«S.D.M.» — дэбютны студыйны альбом рок-гурта «S.D.M.», які выйшаў у 2010 годзе.
Спіс песень
Удзельнікі запіса Сірык — вакал, гітара Кібер — гітара Сярожа — бас Лёха — бубны
Крытыка Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што на альбоме «хлопцы граюць дэпрэсыўна, сыра і брудна і яўна знаходзяцца пад моцным уплывам ад творчасці цяпер ужо рок-трыё N.R.M., часам вельмі дасканала паўтараючы іх ранейшы саўнд». Музычны журналіст Алег Клімаў выказаў меркаванне, што ў альбоме «не ўсё так безнадзейна, вядома, суцэльна сабе міленькая другаснасць, але даляглядаў ніякіх глабальных я ў гэтай каманды не бачу». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны падкрэсліў, што сваім дэбютным альбомам «вярнуўшыся пасля трохгадовай адсутнасці, адны з пераможцаў „Басовішча 2006“ не прапанавалі нічога новага». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі падсумаваў: «абсалютная невыразнасьць музычнага матэрыялу, нядбайнае валоданьне інструмэнтамі, бруд у выкананьні вакальных партый, якія часам проста немагчыма слухаць з-за неахайнага інтанаваньня ды элемэнтарных промахаў у ноты.»
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2010 года Катэгорыя:Дэбютныя альбомы